Тэма 6.3. Гукі ў моўнай плыні
Ізаляванае ўжыванне гукаў у мове – з'ява вельмі рэдкая: яна магчымая толькі тады, калі асобны гук з'яўляецца асобным словам.У пераважнай жа большасці выпадкаў гукіўжываюццаў спалучэнніз іншымі гукамі ў складзе слоў і іх формаў, г.зн. у гукавой плыні.
Спалучальнасць гукаў у плыні маўлення ўтварае сінтагматыку фанетычных адзінак. Сінтагматыка мае свае законы, звязаныя з магчымасцямі і абмежаваннямі ў спалучальнасці гукавых адзінак адна з адной. Асаблівасці сінтагматыкі гукавых адзінак маюць гістарычны характар: яны змяняюцца ў розныя эпохі развіцця мовы і вызначаюць спецыфіку яе фанетычнай сістэмы ў кожны дадзены перыяд развіцця. Сучасная беларуская літаратурная мова таксама мае свае асаблівасці ў сінтагматыцы гукавых адзінак.
Фанетычныя працэсы – змены гукаў у межах фанетычнага слова пад уздзеяннем суседніх гукаў або агульных умоў вымаўлення (уплыў пачатку або канца слова, націску, характару склада). Характар фанетычных працэсаў абумоўлены фанетычнымі законамі мовы.
Л.Ц. Выгонная адзначае “Фанетычныя законы – гэта рэгулярныя гукавыя змены, якія адбываюцца ў адной мове ў розныя перыяды развіцця або паралельна ў некалькіх роднасных мовах; правілы, што вызначаюць умовы, час і пашыранасць пэўнага фанетычнага змянення або шэрага аднародных фанетычных змяненняў у нейкай мове; формула пераходаў (змяненняў) і адпаведнасцей для гука (або гукаў) у пэўнай мове (або мовах) у канкрэтны перыяд іх развіцця. Напрыклад, пасля страты рэдукаваных гукаў [ъ] і [ь] (якія былі ў старажытнабеларускай мове і гучалі як галосныя няпоўнага ўтварэння) у 12- 13 ст. праходзіў працэс паступовага азванчэння (або аглушэння) глухіх (звонкіх) зычных, якія апынуліся па суседстве са звонкімі (або з глухімі); събоку> сбоку>збоку. У выніку страты рэдукаваных – з'явы, якая мела заканамерны характар,– узніклі групы зычных і адбыліся розныя змены зычных гукаў: къде->кдзе->дзе (у беларускай мове [к] адпаў, у рускай мове ён супаў з парным звонкім: къде> где); дъхоръ>дхор> тхор (звонкі [д] прыпадабніўся да глухога перад [х], у рускай мове дъхорь> хорь [т] адпаў). Вынікі страты рэдукаваных ъ, ь пры кансанантызме маюць заканамерны характар і сваю спецыфіку ў кожнай усходнеславянскай мове, бо вынікі дзеяння адных і тых жа фанетычных законаў у роднасных мовах могуць быць не толькі аднолькавымі, але і рознымі. Напрыклад, ва ўсіх усходнеславянскіх мовах у выніку фанетычных змяненняў пісьмовай эпохі ўзніклі новыя закрытыя склады. У беларускай і ўкраінскай мовах узніклі падоўжаныя зычныя (беларускае вяселле, украінскае весілля, рускае веселье) i чаргаванні ро- ры, ло - лы, ле(ля) - лі (беларускае кроў – у крыві; украінскае – у криви, рускае кровь – в крови). У беларускай і рускай мовах адбыўся пераход [э] -> [о] у словах тыпу зялёны, вясёлы, усё (рускае зелёный, весёлый, всё; украінскае зелений, веселий, усе). Толькі ў беларускай мове назіраецца страта канцавога j у формах тыпу лепшы, такі, сёмы, смачны (рускае такой, седьмой, украінскае такий, сьомий); паслядоўнае зацвярдзенне [р] (беларускае рака, украінскае ріка, рускае река).
Фанетычныя законы нельга атаясамліваць з матэматычнымі законамі або з законамі прыроды, бо мова – грамадска-гістарычная з'ява, і фанетычныя законы не маюць абсалютнага характару, дзейнічаюць толькі ў пэўны час і ў пэўнай групе моў. Напрыклад, закон адкрытых складоў, паводле якога кожны склад заканчваўся на складаўтваральны гук, дзейнічаў у агульнаславянскай мове і спыніў сваю дзейнасць яшчэ ў дапісьмовую эпоху, хоць вынікі яго дзейнасці засталіся ў мове (былое *дадмь змянілася на дамь з каранёвым да-).
Узнікненне рэгулярных гукавых змен у мове звычайна выклікана ўнутранымі тэндэнцыямі развіцця мовы або ўплывам іншых моў і дыялектаў. Іх вызначэнне вельмі карысна для разумення фанетычнай сістэмы мовы, а таксама для практычнага авалодання другой мовай. Напрыклад, для асобы, якая валодае рускай мовай і будзе вывучаць беларускую, важна ведаць, што рускім гукам [р], [p'] адпавядае адзін беларускі гук [р].
І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ выяўляў агульныя прыкметы і ў няроднасных мовах і пры гэтым вялікую ўвагу звяртаў на фанетыку – «фанетычны цэмент». Ен сцвярджаў, што і ў мовах рознай марфалагічнай будовы фанетычныя законы ў агульных рысах аднолькавыя. Напрыклад, чаргаванні [к] - [ч] (беларускае пяку – пячэш) – характэрная фанетычная прыкмета і для індаеўрапейскіх (славянскіх, раманскіх, германскіх), фіна-угорскіх, і семіцкіх моў. Гэты тып чаргавання настолькі пашыраны што Бадуэн дэ Куртэнэ прапанаваў яму найменне – «агульначалавечая моўная з'ява», гэта значыць моўная універсалія. 3 іншых тыпалагічных асаблівасцей у галіне фанетыкі няроднасных моў ён адзначаў знікненне звонкіх выбухных зычных у дацкай, эстонскай мовах, рэгрэсіўны кірунакасіміляцыі ў індаеўрапейскіх мовах, прагрэсіўны – у фіна-угорскіх і ўрала-алтайскіх мовах [3, с. 587].
Гукі маўлення (фоны) у сістэме мовы адпавядаюць знакам, што называюцца фанемамі.Канкрэтнайрэалізацыяйфанемыў маўленні служацьгукі. Фанемарэалізуеццаў маўленні ў выглядзе шэрагуразнавіднасцяў, шэрагу мадыфікацый, якія чаргуюцца і ўспрымаюцца як адзін і той жа знак.
Зменыгукаўу моўнай плыні могуць наступнымі: 1) яны могуць залежаць ад пазіцыі гуку ў слове; 2) яны могуць залежаць ад якасці суседніх гукаў.
Змены, якія ўзнікаюць пад уздзеяннем артыкуляцыі гукаў, якія знаходзяцца, называюцца камбінаторнымі зменамі. Да камбінаторных змен адносяцца:
- Асіміляцыя – прыпадабненне аднаго гука да іншага, прыстасаванне артыкуляцыі аднаго гука да артыкуляцыі іншага гука. Адбываецца ў месцы кантактнага размяшчэння гукаў. Асіміляцыя можа адбывацца і ў межах аднаго фанетычнага слова: [с] Паўлам. Асіміляцыя характарызуецца прыкметамі паўнаты і частковасці, рэгрэсіўнасці – прагрэсіўнасці, кантактнасці, яна можа быць адлюстравана на пісьме.
У сучаснай беларускай мове асіміляцыя мае рэгрэсіўны характар – наступны гук аказвае ўплыў на папярэдні і перадае яму свае прыкметы: збіць – [з’б’іц']. Гэта звязана з тым, што ў беларускай мове не дапускаецца спалучэнне двух розных па глухасці-звонкасці, мяккасці-цвёрдасці гукаў. Гэта супярэчыць асаблівасцям беларускай артыкуляцыі.
Пры кантактнай асіміляцыі гукі, якія ўплываюць адзін на аднаго, размешчаны побач [алаткі], [б’эрашк’і].
Існуюць асобныя словы, у якіх асіміляцыя адлюстравана на пісьме, г. зн. словы сталі пісацца згодна вымаўленню: ноздра (ад слова нос) і інш.
Поўная асіміляцыя – гэта поўнае прыпадабненне папярэдняга гуку да наступнага. Звычайна ўзнікае ў тых выпадках, калі зычныя маюць агульныя прыкметы і адрозніваюцца адзін ад аднаго толькі адным якім-небудзь прыкметай: з жыцця – [ж] жыцця. Часцей за ўсё адбываецца ў гукаў, аднолькавых па месцы і спосабе ўтварэння і якія адрозніваюцца толькі прыкметай глухасці-звонкасці. Вельмі часта адбываецца на стыку марфем: расшыць – [рашыц'].
Няпоўная асіміляцыя – гэта частковае сціранне адрозненняў у артыкуляцыі гукаў, набліжэнне гукаў адбываецца па адной прыкмеце. Часцей за ўсё адбываецца паміж зычнымі рознымі па месцы і спосабу адукацыі. Напрыклад, частковая асіміляцыя па мяккасці: цвёрды зычны, трапляючы ў становішча перад наступным мяккім, адчувае асімілятыўнае змякчэнне і вымаўляецца мякка. Свісцячыя асімілююцца па мяккасці перад перад мяккімі зубнымі і губнымі: [з’м’эны], [з’н’ікнуц’].
“Глухія перад звонкімі зычнымі азванчаюцца, а звонкія перад глухімі аглушаюцца: касьба, ножка.
Асіміляцыя, як і акамадацыя, можа быць прагрэсіўная і рэгрэсіўная. Прагрэсіўная асіміляцыя, калі гук прыпадабняецца да папярэдняга, у беларускай мове з'ява рэдкая. У выніку прагрэсіўнай асіміляцыі ўтварыліся падоўжаныя зычныя. Да рэгрэсіўнай асіміляцыі, калі папярэдні гук прыпадабняецца да наступнага, адносяцца прыпадабненні зычных па глухасці-звонкасці, цвёрдасці-мяккасці, шыпячых і свісцячых, выбухных і афрыкатыўных: даро[ж] ны – даро[ш] ка, [з] рабіць - [зь] мяць, [с] пытаць – [ш] шыць, ля[т] аць - лё [ч] чык.
Разгледжаныя вышэй выпадкі асіміляцыі з'яўляюцца кантактнымі, бо гукі, якія прыпадабняюцца, стаяць побач. Але ў некаторых выпадках могуць прыпадабняцца гукі, паміж якімі ёсць іншыя гукі. Гэта з'ява называецца дыстактнай асіміляцыяй. Напрыклад, yнекаторых гаворках паўночна-ўсходняга дыялекту вымаўляюць музукант, дзе другі гук [у] узнік у выніку асіміляцыі [ы] да папярэдняга [у], паміж якімі ёсць гук [з]” [3, с. 588].
- Дысіміляцыя – распадабненне гукаўпа адной або некалькіх прыкметах.
У многіх выпадках гэта з'ява мае гістарычны характар. Таму можна казаць толькі пра наступствы дысімілятыўных змяненняў, якія адбываліся ў розныя перыяды развіцця мовы:
1) распадабненне dt, tt → ст: *vedti → вести; *metti → мести.
У сучаснай беларускай мове наступствы старажытнай дысіміляцыі, якая ўзнікла яшчэ на агульнаславянскай глебе, назіраем у чаргаванні гукаў [д]//[с], [т] / / [с] у корані слова: весці/ вяду, плесці/ пляту, класці / кладу, прасці / праду;
2) распадабненне [кт] → [хт]: змычны + змычны →шчыліннае +змычны: къто→хто→хто.
“Дысіміляцыя, як і асіміляцыя, можа быць прагрэсіўная і рэгрэсіўная, кантактная і дыстактная. Так, літаратурнае калідор і вытворныя ад яго ўзніклі ў выніку запазычання з французскай мовы (відаць, праз рускую) corridor i дыстактнай рэгрэсіўнай дысіміляцыі гука [р]. Але найбольшае пашырэнне ў беларускай мове мае рэгрэсіўная дыстактная дысіміляцыя галосных, галоўным чынам у паўночна-ўсходнім дыялекце, які характарызуецца дысіміляцыйным аканнем і яканнем. Параўнайце вымаўленне літаратурнага вада, вясна і дыялектнага выда, вісна. Прыкладамі кантактнай дысіміляцыі можна назваць дыялектнае вымаўленне бонба, дзе губны [м] пад уплывам наступнага губнога [б] замяніўся на зубны [н], прастамоўнае транвай” [3е, с. 588].
- “Дыярэза (грэч. diairesis) – з'ява, процілеглая эпентэзе, заключаецца ў выпадзенні асобных гукавых элементаў. У беларускай лінгвістыцы дыярэзу часцей называюць спрашчэннем груп зычных [здн], [стн], [рдц], [рдн], [слн], [згн] і г. д.: позна, абласны, сэрца, міласэрны, наўмысны, бразнуць і г. д. У дыялектнай мове дыярэза назіраецца і паміж галоснымі, у выніку чаго 2 аднолькавыя галосныя апынаюцца побач: вясёлаа – літаратурнае вясёлая, годнаа - літаратурнае годная і г. д.
Асобным відам дыярэзы з'яўляецца гаплалогія (ад грэч. gaplos просты i logos веды, слова), калі са слова выпадае адзін з аднолькавых
складоў. Так, слова мінералогія ўжываецца замест мінералалогія, марфаналогія – морфафаналогія” [Беларуская мова Энцыклапедыя, с. 588].
- “Кантракцыя (лац. contractio) – сцяжэнне двух або некалькіх гукаў у адзін. У беларускай літаратурнай мове кантракцыя зычных назіраецца пры словаўтварэнні. Так, на стыку кораня, які заканчваецца на [к], [ч], [ц], [т), і суфікса -ск-у выніку частковай асіміляцыі і кантракцыі рэгулярна ўтвараецца зычны [ц]: казак + скі = казацкі, ткач + ск- ткацкі, купец+ск=купецкі” [3, с. 588].
5.Акамадацыя – зменаартыкуляцыігалосныхпадуплывамсуседніхзычныхгукаў(ярчэй за ўсё выяўляецца ў націскным складзе),прыпадабненнеякасцігалосныхі зычных гукаў. Акамадацыяможабыцьтолькі частковай. Па кірункудзеянняадрозніваюцьрэгрэсіўнуюі прагрэсіўную акамадацыю.
Пры рэгрэсіўнай акамадацыі рэкурсія папярэдняга гуку прыпадабняецца экскурсіі наступнага гуку. Пад уплывам такога працэсу звычайна артыкуляцыя зычнага гуку прыстасоўваецца да артыкуляцыі галоснага гуку. Так, водступ гуку [т] у слове тут супадае з прыступам да [у], у вымаўленні якога ўдзельнічаюць вусны. Рэгрэсіўнай акамадацыі падвяргаюцца і галосныя гукі, знаходзячыся ў становішчы перад мяккімі зычнымі. Галосныя становяцца больш напружанымі і закрытымі: конь, поле. Рэгрэсіўную акамадацыю перажываюць і галосныя, якія знаходзяцца перад насавымі зычнымі [м] і [н]. Яны набываюць насавую афарбоўку ў працэсе свайго вымаўлення. Пры прагрэсіўнай акамадацыі змене падвяргаецца наступны гук пад уплывам папярэдняга, экскурсія наступнага гуку прыстасоўваецца да рэкурсіі папярэдняга гуку. Прыклад такой акамадацыі-гэта галосныя пасля мяккіх зычных: мял, цюк.
6.Эпентэза (грэч. еpenthesis) –“устаўка звычайна зычных гукаў у сярэдзіну слова ў выпадку збегу двух галосных пры запазычаннях. У беларускай мове ў ролі эпентэз найчасцей выступаюць зычныя [в], [й]. 3 дапамогай эпентэзы [в] утварыліся словы Лявон, Ларывон, а таксама дыялектныя радзіва, какава (не блытаць з кава, якое з'яўляецца запазычаннем з польскай мовы). Эпентэза [й] вельмі пашырана ў запазычаных словах пры збегу галосных [io], [ie], [ia]: аксіёма, радыё, кліент, дыета, біялогія, хімія.
Неабходна адзначыць таксама з'яўленне галоснай эпентэзы [e], [a] ці больш зрэдукаванага гука ў шэрагу канцавых спалучэнняў зычных: рубель, журавель, вецер (з ветръ), метар або метър, спектакль або спектакъль i г. д. Некаторыя з іх замацаваліся з эпентэзай у літаратурнай мове” [3, с. 588].
- Змены гукаў, выкліканыя іх пазіцыяй у слове Да пазіцыйных зменаў гукаў адносяцца змены гукаў, выкліканыя іх пазіцыяй у слове:
- Аглушэннезвонкіхзычныху канцыслова. Канецсловааказваеасабліваеўздзеяннена парныязвонкіязычныя. Гэта ўздзеяннепазіцыі канцаслованазываеццазаконамканцаслова. Па гэтым законе ў канцысловане могуць гучаць парныя звонкія зычныя.Яны аглушаюцца, губляюць прыкмету звонкасці і вымаўляюцца як глухі зычны з суадносна пары: [гот], [дуп].Законуканцасловане падпарадкоўваюццасанорныя: лом, маўляў, свой.
- Рэдукцыя галосных у ненаціскным складзе. Рэдукцыя ненаціскных галосных гукаў звязана з асаблівасцямі беларускага слоўнага націску. Націскное становішча галоснага гуку не выклікае рэдукцыі. Рэдукцыя ненаціскнога галоснага выклікае больш сур'ёзныя яго змены, змяняецца якасць гуку: саслабляецца сіла і рэзка скарачаецца час вымаўлення гуку. Рэдукцыя – гэта аслабленне і змяненне гуку ў ненаціскных пазіцыі. Рэдукцыя – гэта фанетычны працэс, пад уздзеяннем якога ненаціскны галосны гук губляе ўласцівую яму сілу гучання і характарызуецца больш кароткім часам гучання. Адрозніваюць два віды рэдукцыі: якасная і колькасная. Колькасная рэдукцыя прыводзіць да нязначнага скарачэння часу ўтварэння гуку, але гук не мяняе сваіх якасных характарыстык: раду, пад’ёму, і лабіялізацыі.
Колькаснайрэдукцыіпадвяргаюццатолькі гуківерхняга і ніжняга пад’ёму [у, і, ы, а].
Якасная рэдукцыя прыводзіць да больш сур'ёзных змен. Якасная рэдукцыя змяняе сілу, час гучання гуку, але, галоўнае, яго якасныя характарыстыкі: рад, пад’ём і лабіялізаванасць. Якасная рэдукцыя распаўсюджваецца на галосныя сярэдняга пад’ёму: [о, э]. Якасная рэдукцыя абумоўлівае характэрныя рысы беларускага ненаціскнога вакалізму – аканне і яканне. Аканне – гэта змяненне галосных о,э на галосны а ў ненаціскным становішчы пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных, а таксама ў пачатку слова пасля галосных: возера – азёры – заазёрны, рэкі – рака, горы – гара, вочы – вачаняты.
Яканне – гэта змяненне галосных о,э пасля мяккіх зычных на галосны а ў першым складзе перад націскам: зелень – зялёны, вёсны – вясна, лёд – лядзяк.
3.Пратэзы (грэч. prothesis), або прыстаўныя гукі, - гэта “зычныя або галосныя гукі, якія з'яўляюцца ў пачатку слова ў пэўных фанетычных умовах (вуліца з уліца, ільвы з львы і г. д.). Галоснымі пратэзамі ў беларускай мове выступаюць [i], [a], зычнымі – [в], [г], [й]: іржаны, амшара, вобласць, Ганна, [jіскры]” [3, с. 588]
У сучаснайбеларускаймовевылучаюццадватыпычаргаванняўгалосныхі зычных гукаў.
1.Пазіцыйныя, або фанетычныя (жывыя) чаргаванні – гэта чаргаванні гукаў, якія выяўляюцца толькі пры вымаўленні і тлумачацца сучаснымі фанетычным працэсамі (асіміляцыяй па глухости – звонкасці, мяккасці, аглушэннем ў канцы слова, працэсам рэдукцыі галосных): [с'ербы]- [с'эрп]– [б] / / [п] (аглушэнне ў канцы слова); [горат] – [гарады] [о] / / [а] (рэдукцыя ненаціскнога галоснага); [малац’іц’] – [маладз’ба] [ц’] / / [дз’] (няпоўная рэгрэсіўная асіміляцыя па звонкасці) [9, с. 45].
Гістарычныя (традыцыйныя) чаргаванні – гэта чаргаванні фанем, якія не тлумачацца сучаснымі фанетычнымі працэсамі. Па сваім паходжанні гістарычныя чаргаванні таксама з'яўляюцца пазіцыйнымі. У іх адлюстроўваюцца тыя фанетычныя законы, якія дзейнічалі ў мінулым стане мовы, а затым у працэсе развіцця мовы перасталі дзейнічаць. Напрыклад, чаргаванне заднеязычных і шыпячых гукаў (к//ч, г//ж) выклікалася існуючым у старажытнарускай мове законам, згодна з якім заднеязычныя зычныя не маглі змягчацца ў становішчы перад галоснымі пярэдняга рада і таму, трапляючы ў гэтую пазіцыю, яны замяняліся шыпячымі гукамі, якія ў старажытнарускай мове заўсёды былі мяккімі і маглі гучаць перад галоснымі пярэдняга рада. Пазней заднеязычныя зычныя набылі здольнасць змягчацца перад галоснымі пярэдняга шэрагу, таму закон страціў сваю сілу. Чаргаванні ж захаваліся ў мове як гістарычная з'ява беларускай мовы [9, с. 48].
У сучаснай беларускай мове адрозніваюць найстаражытнейшыя (дагістарычныя) і пазнейшыя чаргаванні галосных.
Чаргаванні <э> –< о>: несці –насіць, весці – вазіць;
<о> –< у>–< ы>: сохнуць – сухі – высыхаць;
<у> –< ав>: кую – каваць;
<ы> –< о>: глотка – глытаць, кроў – крывавы.
Гістарычныя чаргаванні зычных могуць быць звязаныя з наступнымі гістарычнымі фанетычнымі працэсамі:
- працэсампершайпалаталізацыі(<г>, <к>, <х> перад галоснымі пярэдняга рада → <ж>,< ч>, < ш>): друг – дружына.
Першай палаталізацыяй тлумачацца гістарычныя чаргаванні г / / ж, к//ч, х//ш перад галоснымі ў наступных формах:
– канчатку назоўнага склону старога парнага ліку: вуха–вушы;
– канчатак дзеяслова 3-й асобы адз. ч. 2 спр.: сухі-сушыць;
– у наступных словах: страх-страшны, рука-ручка, нага-ножка;
– у простых формах ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: строгі – найстражэйшы, ціха– цішэй, высокі- вышэйшы;
2) другая палаталізацыя шырока прадстаўлена ў беларускай мове ў формах давальнага і меснага склонаў назоўнікаў з асновай на заднеязычны: рука –руцэ, дарога – на дарозе, страха - на страсе;
3) працэсам змякчэння зычных перад [й]: насіць – ноша<c'>/ / <ш>, і інш.
З названым працэсам звязаны наступныя чаргаванні:
а) чаргаванне заднеязычных з шыпячымі перад й:
– перад суфіксамі прыналежных прыметнікаў: сабак-й-а → сабачы, вораг → варожы;
– у формах загаднага ладу 2 асобы: плакаць → плач,
4) пасля губных зычных замест й развіваўся гук л (ўстаўны), і ўзнікалі чаргаванні б//бл, в//ул, м//мл, п//пл і нават ф//фл: любіць – люблю, лавіць – лаўлю, зямельны – зямля, купіць – куплю, графіць-графлю;
Наяўнасцю й тлумачыцца падаўжэнне зычных л, н, з, з, ц, ж, ш, ч, дз паміж галоснымі фанемамі (гістарычна гэта прагрэсіўная асіміляцыя, якая вельмі рэдка сустракаецца ў рускай мове): жыцце, каменне, раздолле, калоссе, узбярэжжа.